Навіны

8 лютага – Дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся змагаліся за тое, каб быў мір ва ўсім свеце, каб не гінулі людзі ад бандытаў, тэрарыстаў, каб не было фашызму на Зямлі. У гэты памятны дзень у ДУА "Шыіцкая сярэдняя школа" прайшла лінейка-рэквіем "У вайны не дзіцячы твар", прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Піянеры прыгадалі подзвігі савецкіх дзяцей у час Вялікай Айчыннай вайны. Хлапчукі, дзяўчынкі, не дажыўшы да свайго паўналецця, аддалі жыццё барацьбе з ворагам. У канцы мерапрыемства памяць усіх загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання

8 февраля 2023 в 17:04 | Дудко М. А. | нет комментариев

На базе Шыіцкай сярэдняй школы ў суботу 04.02.23 прайшла Акцыя "Пакарміце птушак зімой". Асноўнай мэтай з'яўлялася прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да зімуючых птушак, каб аблегчыць для іх перыяд зімоўкі, а таксама павысіць узровень экалагічнай актыўнасці насельніцтва. Зіма для птушак - самая цяжкая пара года: шмат птушак гінуць ад холаду і голаду. Птушкі прылятаюць да нашага жылля за дапамогай і ў нашых сілах дапамагчы перажыць зіму нашым птушкам!

6 февраля 2023 в 10:01 | Дудко М. А. | нет комментариев

З мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, адораных навучэнцаў трэцяга класа, папулярызацыі сярод малодшых школьнікаў інтэлектуальных гульняў, фарміравання цікавасці да вывучаемых прадметаў, развіцця іх даследчых уменняў і навыкаў 3 лютага 2023г. у ДУА "Шыіцкая сярэдняя школа" прайшоў конкурс інтэлектуалаў "Дзеткі". Пераможцамі школьнага этапа конкурсу стала каманда "Эрудыты"

4 февраля 2023 в 11:59 | Дудко М. А. | нет комментариев

2 лютага 2023 года ў ДУА «Шыіцкая сярэдняя школа» была праведзена класная гадзіна па тэме  «Я нясу адказнасць за свае ўчынкі».  Класная гадзіна прайшла ў рамках дэкады прававых ведаў  "Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем". Мерапрыемства было накіравана на выхаванне прававой культуры школьнікаў, фарміраванне ў вучняў усвядомленага выбару сваёй мадэлі паводзін з улікам атрыманых новых ведаў аб формах адказнасці падлеткаў за тыя ці іншыя супрацьпраўныя ўчынкі.

3 февраля 2023 в 10:57 | Дудко М. А. | нет комментариев

Шосты школьны дзень прайшоў весела, цікава і з карысцю. З навучэнцамі былі праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы: Гадзіна зносін з элементамі гульні "Традыцыі маёй сям'і", гульнявая праграма "Дары дабро!" Акрамя гэтага, адбылася анлайн-канферэнцыя ў рамках праекта "9 бацькоўскіх субот" па тэме "Прычыны падлеткавага суіцыду. Роля сям'і ў арганізацыі дапамогі падлетку ў крызісных сітуацыях"; была праведзена кансультацыя для навучэнцаў і іх бацькоў "Жыццёвае самавызначэнне ў юнацкім узросце"

29 января 2023 в 12:56 | Дудко М. А. | нет комментариев

26 студзеня навучэнцы 8-11 класаў ДУА "Шыіцкая сярэдняя школа" прынялі ўдзел у праекце "ШАГ. Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі". Дзеці пазнаёміліся са значнымі навуковымі распрацоўкамі маладых даследчыкаў нашай краіны, НАН Беларусі, прагледзелі відэаролік аб стварэнні і рабоце дзіцячага тэхнапарку.

27 января 2023 в 12:52 | Дудко М. А. | нет комментариев

Покормите птиц зимой.
Пусть со всех концов
К вам слетятся, как домой,
Стайки на крыльцо.
А.Яшин

Зимой особое внимание в нашей школе в рамках экологического воспитания уделяется заботе о птицах. Именно пернатые друзья окружают людей круглый год, приносят радость и пользу. Для зимующих птиц естественный корм становится практически недоступным, многие птицы погибают от голода и холода.
В нашей школе прошла акция «Столовая для пернатых».
Цель акции: расширение знаний о жизни птиц, привлечение внимания детей и их родителей к проблеме подкормки птиц, формирование доброжелательного отношения к птицам родного края, так как они нуждаются в нашем внимании, заботе и охране.
Активное участие в акции приняли учащиеся 5 класса. Акция вызвала большой интерес как у ребят, так и у их родителей.
Чтобы помочь птицам, пятиклассники под руководством учителя русского языка и литературы Сигай Е.С. создали в школьном яблоневом саду «Птичью столовую» для зимующих птиц. Вместе с родителями ребята смастерили дома кормушки для птиц. Школьники приносили различные виды корма для пернатых соседей: несоленое сало, шишки, крупы. Прилетающие на участок снегири, свиристели, синицы, воробьи с удовольствием угощаются предложенным кормом.

21 января 2023 в 17:17 | Сігай А. С. | нет комментариев

12 снежня адбылася прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Пінскага універсітэта

13 декабря 2022 в 12:28 | Дудко М. А. | нет комментариев