Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Традыцыі

Дата: 1 сентября 2022 в 17:22, Обновлено 9 марта 2023 в 06:53
Автор: Дудко М. А.

Музейны пакой народнага побыту

ДУА “Шыіцкая сярэдняя школа”

   

Трэба ведаць – сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося...

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю бярлялі,

Як з сявалкі збожжа-зерне

Рассявалі чорнай жменяй...

Тэба ведаць, што зазналі,

Як на пана працавалі...

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што? Якое?..

 Пятрусь Броўка 



 

За многія гады свайго існавання беларусы стварылі багатую самабытную культуру, якая грунтуецца на ўстойлівых народных традыцыях. І вельмі важна, каб дзеці з маленства пачыналі цікавіцца мінулым і сучасным сваёй зямлі, сваімі славутымі зямлякамі, вучыліся любіць і захоўваць спадчыну сваіх продкаў.

Музейны пакой — гэта месца, дзе можна сустрэцца з мінулым. У музеі захоўваецца тое, што было задоўга да нашага з’яўлення, што засталося ад былых часоў, і ў наш час мае вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Таму перад экскурсіяй у музейны пакой ўзнікае адчуванне маючай адбыцца сустрэчы з чымсьці незвычайным і асаблівым.

У музейным пакоі народнага быту ўзноўлены інтэр’ер традыцыйнай сялянскай хаты і выстаўлены разнастайныя прадметы, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў: макет печы, якая займала галоўнае месца ў кожнай хаце; самым высокім статусам надзяляўся ручнік-«набожнік», якім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, накрываючы абразы з выявай Багародзіцы, Іісуса Хрыста ці найбольш шануемых святых, напрыклад Мікалая-Цудатворца. 

Акрамя ручнікоў, беларускія ткачыхі выраблялі мноства іншых прыгожых рэчаў, сярод якіх важнае месца займае абрус. Ён служыў знакам дабрабыту і багацця ў хаце. Абрусы вырабляліся з ільнянога палатна, складаліся з дзвюх полак, злучаных паміж сабой вязанымі карункамі, на канцах упрыгожваліся махрой. Амаль на кожнае свята на стол рассцілалі чысты абрус. Абрусы, ручнікі – усё самае галоўнае, чым было напоўнена жыццё традыцыйнай беларускай сям’і. 

Пад столлю падвешаны саламяны павучок, які забірае з хаты адмоўную энергію,

Таксама ў музейным пакоі ёсць прылады працы гаспадара і гаспадыні. Ёсць у нас цэп, якім малацілі жыта, авёс і ячмень. Каса, вілы, рагуля – прылады працы ў лузе, дзе касілі травы, варушылі сена, вяршылі стагі. Таксама ёсць кросны, сукала, калаўрот, прас, качалкі. Прас награваўся вуголлем, якое бралася з печы. Прасавалі адзенне святочнае, лепшае. А будзённае і бялізну, у асноўным ільяную, разгладжвалі з дапамогай качалак; ёсць дзяжа, драўляныя лапаткі, ступа, гліняны посуд і інш.

Самі музейныя экспанаты пахнуць дрэвам, яны прымушаюць акунуцца ў свет жыцця нашых продкаў.

У музейным пакоі каля 100 экспанатаў. Дапамагалі ўсе: і настаўнікі, і бацькі, і тэхнічны персанал, і вучні. Але найбольшы ўклад у экспазіцыю музея ўнеслі яго аўтары-стваральнікі, музейны пакой ствараўся з 1997 года. Сялянская гаспадарка была ў асноўным натуральнай, гэта значыць кожная сям’я забяспечвала сябе сама і ежай, і адзеннем, і абуткам. Таму ў кожнага селяніна, у кожнай хаце павінна было быць усё для самастойнага жыцця: кавалак зямлі, жывёла, прылады працы і, нарэшце, сама драўляная хаціна з прыбудовамі. Вось у нашай хатцы і знаходзіцца тое, што выкарыстоўвалі нашы продкі для свайго жыцця.

Усвядомленая любоў да Радзімы ў кожнага чалавека ўзнікае, напэўна, у свой час. Адно не выклікае сумнення: з першым глытком мацярынскага малака пачынае абуджацца любоў да Айчыны. Спачатку гэта адбываецца падобна да таго, як расліна цягнецца да сонца, а дзіця – да маці і бацькі. Падрастаючы, яно пачынае адчуваць прыхільнасць да сяброў, да роднай вуліцы, сяла, горада. І толькі набіраючыся вопыту і ведаў, чалавек паступова ўсведамляе найвялікшую ісціну: што ён належыць маці-Айчыне, адказвае за яе. Так нараджаецца грамадзянін-патрыёт.

Кіраўнік музейнага пакоя                                                         М.М. Булаўка        

                            

D:\PABC\загрузки\IMG-85bfec88888147d71b6fc0ecc7a260bf-V.jpg



 

D:\PABC\загрузки\IMG-f9b04969a90049d4398529e905e33c15-V.jpg

E:\ДОКУМЕНТЫ НА 2019-2020уч.г\документы 2022-2023уч.год\музей\каринки\IMG_20230306_135522.jpgE:\ДОКУМЕНТЫ НА 2019-2020уч.г\документы 2022-2023уч.год\музей\каринки\IMG_20230307_102326.jpg

D:\PABC\загрузки\IMG-506fbaa2652dc235c036445a7877e341-V.jpg

 

 

D:\PABC\загрузки\IMG-a1830a49b35eafe2004b38ef5dbed9e4-V.jpg

D:\PABC\загрузки\IMG-48d76ec3294c375fa47b0a5a7fa22e42-V (1).jpg

D:\PABC\загрузки\IMG-d96a17887395ea8e39009d98352d942a-V.jpg

D:\PABC\загрузки\IMG-e98a01d4cda0d3f3a35da3ca11aea908-V.jpg

 

E:\ДОКУМЕНТЫ НА 2019-2020уч.г\документы 2022-2023уч.год\музей\каринки\IMG_20230306_094533.jpgE:\ДОКУМЕНТЫ НА 2019-2020уч.г\документы 2022-2023уч.год\музей\каринки\IMG_20230307_101420.jpg

 

E:\ДОКУМЕНТЫ НА 2019-2020уч.г\документы 2022-2023уч.год\музей\каринки\IMG_20230306_094607 (2).jpg

E:\ДОКУМЕНТЫ НА 2019-2020уч.г\документы 2022-2023уч.год\музей\каринки\IMG_20230307_101218.jpg

D:\PABC\загрузки\IMG-346b629efa7ebcde18b336572fa11566-V.jpg

 

І Н С Т Р У К Ц Ы Я  аб парадку ставарэння і адкрыцця музеяў і іх экспазіцый

АКЦИЯ «Экспонаты музейной комнаты»

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 4 снежня 2002 г. № 52 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕI ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI

Памятка руководителям музеев и музейных комнат

КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ КУЛЬТУРЫ 20 ліпеня 2016 г. No 413-З


 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.