Сёння адной з актуальных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам нашай школы, з'яўляецца арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Педагагічнае кіраўніцтва дзейнасцю вучняў з'яўляецца неабходнай перадумовай поспеху ўсёй выхаваўчай работы школы, яно зводзіцца, па-першае, да пабудовы такой сістэмы заняткаў і форм работы, у якой фарміруюцца і рэалізуюцца ўнутраны свет асобы, яе светапогляд, маральныя прынцыпы, здольнасці, уменні і навыкі; па-другое, да ўсталявання ўзгодненасці паміж рознымі формамі работы, стварэнню неабходнай сістэмы кіравання. Сучасныя рэаліі даюць настаўніку магчымасць выбіраць разнастайныя, творчыя формы працы з навучэнцамі, даступныя і папулярныя ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі. У шосты школьны дзень тыдня задача, якая стаіць перад адміністрацыяй і ўсім педагагічным калектывам нашай школы - знаходзіць аптымальныя спалучэнні асноўных відаў і формаў адукацыйнай, грамадска-арганізацыйнай, працоўнай, эстэтычнай, спартыўна-аздараўленчай і іншай дзейнасці навучэнцаў. У нашай школе ўся праца ў шосты школьны дзень накіравана на арганізацыю вольнага часу дзяцей і падлеткаў, прыцягнення іх да заняткаў фізкультурай і спортам, турызмам, удзелу ў рабоце розных гурткоў і секцый, культурна-дасугавай, грамадска-карыснай дзейнасцю. Арганізацыя вольнага часу дзяцей - сур'ёзная задача для ўсяго грамадства. Традыцыйна ўстановы адукацыі тут адыгрываюць важную ролю. Якімі будуць для дзяцей і падлеткаў свабодныя ад вучобы дні, залежыць ад усіх нас - і бацькоў, і педагогаў, і ад грамадства ў цэлым.
План работы
ДУА “Шыіцкая сярэдняя школа”
Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі
19.04
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Час правядзення |
Месца правядзення |
Клас |
Адказныя |
1. |
Аб’яднанне па інтарэсах “Тэхнічная творчасць” |
09.00-09.45 10.00-10.45 |
майстэрня |
вучні па спісу аб’яднання |
Фуга С.В. |
2. |
Гульня "Падарожжа ў космас" |
09.00 |
кабінет №9 |
1-4 класы |
Давыдава М.Ф. |
3. |
<pre style="text-align:center"> Прафілактычныя заняткі, гульня "Курэнне: зрабі свой выбар"</pre> |
10.00 |
кабінет №10 |
8-9 класы |
Бакавец А.С. |
4. |
Падрыхтоўка да правядзення раённага злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў дарожнага руху |
11.00 |
кабінет №9 |
5-7 класы |
Вінічак І.П. |
5. |
Круглы стол "У свеце сучасных прафесій" |
12.00 |
кабінет №9 |
5-9 класы |
Вінічак І.П. |
6. |
Кансультацыі сацыяльнага педагога для бацькоў і вучняў |
10.00-12.00 |
кабінет СППС |
Булаўка М.М. |
|
7. |
Заняткі па праф. падрыхтоўцы |
09.00-15.15 |
На базе УА “Калінкавіцкі дзяржаўны каледж міліярацыі” |
10-11 |
Макушынскі Л.М. |
Намеснік дырэктара па ВР А.А. Калабанава