Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Кніга Памяці

Дата: 18 октября 2022 в 14:31
Автор: Дудко М. А.

З пачатку красавіка па верасень бягучага года ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны праходзіла акцыя-эстафета "Ганаруся подзвігам ветэрана-земляка". Да Дня народнага адзінства сфарміравана электронная "Кніга памяці", у якую ўвайшлі відэаролікі з апавяданнямі ветэранаў ВАВ, вязняў, жыхароў блакаднага Ленінграда і сведкаў вайны, з успамінамі іх сваякоў і проста з аўтарскімі сюжэтамі работнікаў сацыяльных устаноў. Акрамя відэа ў кнізе можна знайсці кароткае апісанне пра герояў сюжэтаў - гэта каля 60 унікальных гісторый.

Відэаролікі падрыхтавалі супрацоўнікі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання сістэмы Мінпрацы і сацабароны: самастойна распрацавалі сцэнарыі, часта бралі інтэрв'ю ў відавочцаў ваенных падзей, займаліся здымкай і мантажом. І ўсё для таго, каб захаваць неверагодна каштоўныя дадзеныя аб вайне.

Акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці і праходзіла ў тры этапы: да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці і Дня народнага адзінства. Свята, якім завяршаецца акцыя, было выбрана нездарма. Бо адзінства беларусаў непарыўна звязана з гістарычнай праўдай.

У электроннай "Кнізе памяці" ўвайшлі ўсе відэаработы. Яны таксама даступныя на  YouTube-канале , сайце і сацыяльных сетках Міністэрства, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароны і ў падведамных арганізацыях.

(Глядзець)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.