8 лютага - ДЗЕНЬ ЮНАГА ГЕРОЯ-АНТЫФАШЫСТА

Дата: 8 февраля 2023 в 10:28, Обновлено 15 февраля 2023 в 13:13
Автор: Дудко М. А.
226 просмотров

З 1964 гады ва ўсім свеце 8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Ён быў зацверджаны Міжнароднай Асамблеяй ААН у гонар  загінуўшага на антыфашысцкім мітынгу ў 1962 г. пятнаццацігадовага парыжаніна Даніэля Фэры і іракскага барацьбіта супраць гвалту ў сваёй краіне Фадыла Джамаля, які памёр ад катаванняў у адной з турмаў Багдада ў 1963 году. Падлеткі загінулі 8 лютага з розніцай у адзін год. А за 21 год да гэтага ў розных краінах свету менавіта ў гэты дзень адбыліся падобныя трагедыі. У Францыі былі закатаваны пяцёра адважных хлапчукоў-падпольшчыкаў з Парыжа. У Савецкім Саюзе былі расстраляныя ўдзельнікі краснадонской арганізацыі «Маладая гвардыя» Менавіта гэтыя фатальныя супадзенні паслужылі таму, што дзень 8 лютага і стаў Днём памяці юнага героя-антыфашыста. 

У Рэспубліцы Беларусь 8 лютага ўспамінаюць савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячом да пляча з дарослымі ўсталі на абарону краіны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Іх было так шмат, гэтых юных герояў, што памяць не змагла захаваць усе імёны. Вядомыя і невядомыя маленькія героі Вялікай вайны, яны тысячамі ваявалі і гінулі на франтах і ў акупацыі. Яны стралялі з аднаго акопа: дарослыя і ўчорашнія школьнікі. Яны ўзрывалі масты, калоны з фашысцкай бронетэхнікай, закрывалі сваімі грудзьмі баявых таварышаў. Яны станавіліся бясстрашнымі падпольшчыкамі, здзяйсняючы небяспечныя дыверсіі і дапамагаючы хаваць параненых байцоў. Яны кожны дзень рызыкавалі сваім жыццём, і не ўсім атрымоўвалася выжыць у гэтай страшнай вайны. І на сушы, і на моры, і над аблокамі... Піянеры і камсамольцы, гарадскія і вясковыя, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі на ўвесь свет уславілі гераічнасць і нясхільную мужнасць савецкага народа.

8 лютага  ва ўстанове прайшоў піянерскі збор, прысвечаны гэтай сумнай даце, які падрыхтавала і правяла педагог-арганізатар Вінічак  І.П.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.