РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «БЯСПЕЧНЫ НОВЫ ГОД!»

Дата: 8 декабря 2022 в 13:19, Обновлено 8 декабря 2022 в 13:27
Автор: Дудко М. А.
74 просмотра

У перыяд з 12 па 30 снежня на тэрыторыі раёна пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!".

Менавіта ў пераднавагодні перыяд павялічваецца колькасць пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі - мэта рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!".

Мерапрыемствы акцыі будуць праходзіць у тры этапы ў месцах рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, у агульнаадукацыйных установах, на адкрытых пляцоўках. Таксама ў рамках акцыі будзе праведзены раённы конкурс "Навагодні дызайн МНС" на лепшае навагодняе афармленне кватэры (жылых памяшканняў домаўладання), дэкору вокнаў, прысядзібнага ўчастка ў стылі МНС. На працягу ўсёй акцыі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях раскажуць, як правесці навагоднія святы не толькі весела, але і бяспечна!

Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі, каб папоўніць багаж ведаў у галіне бяспекі, правесці час з карысцю і яскрава сустрэць надыходзячы 2023 год!

Не грэбуйце правіламі бяспекі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару, аварыі ці іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 ці 112.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.