Суботнік

Дата: 16 октября 2022 в 09:42
Автор: Дудко М. А.
56 просмотров

15 кастрычніка 2022 г. у ДУА "Шыіцкая сярэдняя школа" прайшоў раённы суботнік, у якім прынялі ўдзел настаўнікі і ўвесь персанал школы. Узброіўшыся неабходным інвентаром, дружна выйшлі на барацьбу з бязладзіцай. Усе з задавальненнем прыводзілі ў парадак тэрыторыю школы: збіралі смецце, зграбалі лістоту і траву, прыводзілі ў парадак помнік, падмяталі свае ўчасткі. Агульнымі намаганнямі за некалькі гадзін тэрыторыя змянілася: усюды чыста і прыгожа. Суботнік у нашай школе - гэта не толькі мерапрыемства па акультурванні і ачыстцы тэрыторыі, гэта яшчэ і выдатная магчымасць зрабіць калектыў яшчэ больш дружным і згуртаваным.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.