Дзень ведаў

Дата: 2 сентября 2022 в 12:08, Обновлено 16 сентября 2022 в 12:57
Автор: Дудко М. А.
87 просмотров

У Рэспубліцы Беларусь1 верасня адзначаюць Дзень ведаў. У нашай установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года. Былі ўручаны падарункі першакласнікам, падзякі бацькам і работнікам установы. Свята было вельмі яркім і запамінальным. Традыцыйна ў 1-9 класах прайшоў тэматычны першы ўрок. У бягучым годзе ён прысвечаны гістарычнай памяці і прайшоў пад назвай "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню".

Навучэнцы 10-11 класаў установы адукацыі прынялі ўдзел ва ўроку гісторыі, які правёў Прэзідэнт Беларусі 01 Верасня 2022. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам былі закрануты актуальныя тэмы, прыведзены цікавыя і значныя факты з гісторыі станаўлення, фарміравання і развіцця нашай дзяржавы. У Год гістарычнай памяці гэтае мерапрыемства набыло асаблівае значэнне. "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Менавіта такім быў пасыл выступу кіраўніка дзяржавы. Асаблівы водгук у школьнікаў выклікала тэма Вялікай Айчыннай вайны. Прэзідэнт адзначыў, што да вялікай радасці беларусы захавалі гістарычную памяць аб гэтых падзеях. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.