Увага!!! Прафілактычнае мерапрыемства "П'янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе!"

Дата: 30 декабря 2022 в 09:51
Автор: Дудко М. А.
95 просмотров

На тэрыторыі нашага раёна з 31 снежня па 09 студзеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць прафілактычнае мерапрыемства "П'янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе!", накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі і якія не маюць права на кіраванне транспартам вадзіцелямі.

На гэты перыяд экіпажы ДАІ ўзмоцняць кантроль за фізічным станам удзельнікаў дарожнага руху. Пройдуць таксама спецыяльныя рэйды па выяўленні нецвярозых і "бяспраўных" аўтамабілістаў.

<pre style="text-align: justify;"> Бяспечнай для дарожнага руху ступені ап'янення не існуе. Любая колькасць алкаголю ў арганізме адмоўна ўплывае на прытомнасць чалавека. Родныя, блізкія не павінны заставацца безуважнымі да спроб п'янага кіраваць аўтамабілем. У выпадку немагчымасці самім спыніць такога кіроўцы, трэба неадкладна паведаміць аб ім у міліцыю па нумары 102 з любога тэлефона. Магчыма, ваш званок дапаможа захаваць нечае жыццё.</pre> <pre style="text-align: justify;"> </pre> <pre style="text-align: justify;"> АДАІ АУС Калінкавіцкага райвыканкама</pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.