Адзіны дзень бяспекі 22 верасня 2022 г.

Дата: 17 сентября 2022 в 11:39, Обновлено 17 сентября 2022 в 11:43
Автор: Дудко М. А.
87 просмотров

Адзіны дзень бяспекі пройдзе ў Калінкавіцкім раёне

У 22 верасня бягучага года на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Асноўнай задачай "Адзінага дня бяспекі" з'яўляецца фарміраванне ў насельніцтва культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. 

У гэты дзень адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах розных НС і аказанню першай медыцынскай дапамогі.

Маштабнае мерапрыемства ў рамках Адзінага дня бяспекі плануецца з 10.00 да 13.00 у парку культуры і адпачынку г.Калінкавічы. Там будзе арганізавана работа тэматычных інтэрактыўных навучальных пляцовак суб'ектаў прафілактыкі і арганізацый горада, выстава спецыялізаванай тэхнікі, спартыўныя мерапрыемствы і шмат іншага. Запрашаем усіх прыняць удзел!

Паважаныя грамадзяне! Памятайце і выконвайце правілы бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях. Вучыце дзяцей правілам бяспечных паводзін, раскажыце ім пра небяспеку агню, паказвайце пазнавальныя мультфільмы і відэаролікі. І самі будзьце прыкладам для дзяцей. Будзьце пільныя пры абыходжанні з агнём. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару, аварыі ці іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 ці 112.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.