Прафілактычнае мерапрыемства па пажарнай бяспецы

Дата: 17 сентября 2022 в 11:35
Автор: Дудко М. А.
83 просмотра

Паколькі ўчасціліся выпадкі пажараў у жылых дамах і з мэтай фарміравання ў навыкаў выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі 15 верасня ў нашай школе прайшла вучэбная пажарная эвакуацыя. Пачаткам практычнай навучальнай эвакуацыі паслужыў атрыманы сігнал, спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Персаналам школы была арганізавана эвакуацыя навучэнцаў будынка, усе вучні і педагогі па сігнале трывогі хутка пакінулі будынак школы па эвакуацыйных выхадах. Педагогі правялі пераклічку і далажылі аб колькасці дзяцей. Падчас пераклічкі высветлілася, што ў будынку ніхто не застаўся, усе эвакуіраваліся за належны нарматыўны час. Найважнейшым было растлумачыць дзецям, што паніка - гэта самы страшны вораг, і часам яна перашкаджае рэальна ацэньваць абстаноўку і дзейнічаць правільна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.