Віншуем з Днём абаронцаў Айчыны

Дата: 23 февраля 2022 в 10:31
Автор: Дудко М. А.
129 просмотров

23 лютага – любімае свята шматлікіх абаронцаў нашай Радзімы, якія абаранялі сваю зямлю ў гады мінулых войнаў і стаяць на варце мірнага існавання нашай краіны сёння.

Для тых, хто сумленна нясе сваю службу, для іх бацькоў і сыноў, хто ўжо выканаў ці толькі збіраецца выканаць свой абавязак перад Беларуссю, – вершаваная падзяка ад айчынных паэтаў.

У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія абаронцы, поспехаў ва ўсіх справах і новых пачынаннях, дужага сяброўства і сапраўднага кахання! Здароўя вам, мужнасці і сілы!

Ёсць

Гэта слова – чэсць і гарт салдата
Ў мірных днях, ў паходах баявых,
Хай з вайсковых статутаў узята –
Стала спадарожнікам для ўсіх.

Нам яно гаворыць: – Не згінацца,
Быць упартым і дакладным скрозь.
Партыя нас вучыць: – Так трымацца
Мы ад сэрца ёй гаворым: – Ёсць.

Не дасі душой крывіць ніколі,
Ёсць загад – мы знаем, што зрабіць.
Ці ў страі, ці ў цэху, ці на полі,
Быццам клятва, так яно гучыць!

Пятрусь Броўка

Па матэрыялах: https://bel.sputnik.by/20220222/Vnshavann-z-Dnm-abarontsy-Aychyny-na-belaruskay-move-1039616477.html

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.