Прафілактычнае мерапрыемства "БЯСПЕКА ПЕШАХОДУ" - 11.08-15.08

Дата: 10 августа 2023 в 08:47
Автор: Дудко М. А.
66 просмотров

З 11 па 15 жніўня 2023 года на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства « БЯСПЕКА ПЕШАХОДУ »

Для захавання жыцця і здароўя пешаходаў, для іх бяспекі праводзіцца вялікая работа: будуюцца тратуары, добраўпарадкоўваюцца вуліцы, устанаўліваюцца дарожныя знакі, наносіцца дарожная разметка на праезнай частцы.

Але ўсё гэта само па сабе не можа гарантаваць поўную бяспеку пешаходу без захавання і выканання імі Правілаў дарожнага руху.

      Хочацца нагадаць патрабаванні пункта 17.1 Правілаў дарожнага руху: "Пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход абавязаны пазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі)".

Пешаходам забараняецца:

пераходзіць праезную частку па-за пешаходным пераходам пры наяўнасці раздзяляльнай паласы, а таксама ў месцах, дзе ўстаноўлены пешаходныя або дарожныя агароджы;

хадзіць па дарозе, абазначанай дарожным знакам 5.1. "Аўтамагістраль", за выключэннем пешаходных дарожак, месцаў стаянкі і адпачынку;

выходзіць з-за стаялага транспартнага сродку або іншай перашкоды, які абмяжоўвае обзорность, не пераканаўшыся ў адсутнасці надыходзячых транспартных сродкаў.

Пры набліжэнні транспартных сродкаў з уключаным пробліскавым маячком і (або) спецыяльным гукавым сігналам пешаходы павінны ўстрымацца ад пераходу праезнай часткі.

         ПАМЯТАЕЦЕ: выкананне Правілаў дарожнага руху - гэта элемент агульнай культуры чалавека. Будзьце ветлівыя ў адносінах да іншых удзельнікаў руху.

ПАВАЖАНЫЯ ПЕШАХОДЫ-ДАРОСЛЫЯ! Звяртаемся да Вас і лічым сваім абавязкам нагадаць, што вакол Вас увесь час знаходзяцца дзеці, за жыццё і здароўе якіх Вы ў адказе заўсёды. У іх несвядомым стаўленні да захавання Правілаў дарожнага вінаватыя першым чынам мы - дарослыя. Толькі асабістым прыкладам правільных паводзін можна пераканаць дзіця ў неабходнасці выконваць культуру руху.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.