3 ліпеня - дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусі

Дата: 3 июля 2023 в 10:07
Автор: Дудко М. А.
69 просмотров

Каля падножжа помніка невядомаму салдату сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў, каб падзякаваць ветэранам за мірнае неба і ўшанаваць памяць тых, хто аддаў жыццё за нашу шчаслівую будучыню. Пачуцці смутку аб загінуўшых, гонару за бацькоў, дзядоў і прадзедаў, бязмежнай падзякі перапаўнялі сэрцы ўдзельнікаў мітынгу. З кожным годам удзельнікаў тых страшных падзей ваенных гадоў становіцца менш, але памяць аб іх жывая, а подзвіг несмяротны. Старшыня Шыіцкага сельсавета Янoвіч Юлія Валер'еўна і дырэктар ДУА "Шыіцкая сярэдняя школа" Сарокін Антон Сяргеевіч падкрэслілі, што няма свята даражэй і важней, чым Дзень Незалежнасці Беларусі, сімвала нашай гістарычнай Перамогі. Удзельнікі мітынгу ўсклалі да брацкай магілы вянкі і кветкі, а памяць герояў ушанавалі хвілінай маўчання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.