Канцэрт "Афган у маім сэрцы"

Дата: 13 февраля 2023 в 21:13, Обновлено 15 февраля 2023 в 13:15
Автор: Дудко М. А.
44 просмотра

13 лютага 2023 года ў актавай зале ДУА "Шыіцкая сярэдняя школа" прайшоў канцэрт "Афган у маім сэрцы", прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Штогод 15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Аўганістана. Дзевяць гадоў і пяцьдзесят адзін дзень працягваліся жорсткія бітвы ў чужым краі. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, кожную гадзіну падвяргаючыся смяротнай небяспекі, савецкія салдаты захоўвалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку. Беларускі народ свята шануе сваіх герояў і ўдзельнікаў ваенных падзей.
На канцэрт таксама быў запрошаны ўдзельнік баявых дзеянняў у Аўганістане Капінскі Л. У. Ён распавёў дзецям пра баі ў Аўганістане. Дзеці ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.