Тыдзень бацькоўскай любові ў Беларусі

Дата: 13 октября 2022 в 09:22, Обновлено 17 октября 2022 в 09:34
Автор: Дудко М. А.
194 просмотра

У Беларусі плануюць маштабна адзначыць дзве важныя даты - Дзень маці і Дзень бацькі. Першая супадае з Пакровам Прасвятой Багародзіцы - яго святкуюць 14 кастрычніка. Другую - Дзень бацькі - беларусы адзначаць у 2022 годзе ўпершыню 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Рэспубліканскім Тыднем бацькоўскай любові.

    План  яе правядзення зацверджаны намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Петрышэнкам і змяшчае больш за 50 пунктаў. Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Інфармацыйнае суправаджэнне Тыдня бацькоўскай любові разам з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, Міністэрствам інфармацыі, Міністэрствам адукацыі, рэспубліканскімі органамі кіравання ўскладзена і на Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.