Дзень здароўя

Дата: 9 октября 2022 в 14:09, Обновлено 10 октября 2022 в 10:00
Автор: Дудко М. А.
83 просмотра

Дзень здароўя ў школе - вельмі важнае і патрэбнае мерапрыемства. Дзеці - наша будучыня. Каб яно было здаровым, трэба з малых гадоў прывіваць дзецям навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўваць у іх беражлівыя адносіны да свайго ўласнага здароўя, прывучаць іх да спорту.

У нашай школе стала добрай традыцыяй кожную другую суботу месяца праводзіць Дзень здароўя. Спартыўна-масавыя мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню цікавасці да здаровага ладу жыцця і ўмацавання сямейных адносін.

Весела і забіяцка праходзіў чарговы такі дзень, арганізатарамі якога былі настаўнік фізічнай культуры і здароўя Бакавец Аляксандр Сяргеевіч і настаўнік пачатковых класаў Вус Жанна Аляксееўна. 
Дзень здароўя прайшоў сапраўды выдатна, падарыўшы ўсім зарад бадзёрасці, добры настрой і пакінуўшы яркія ўражанні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.