Правілы бяспечных паводзін навучэнцаў падчас восеньскіх канікулаў

Дата: 30 октября 2021 в 10:20
Автор: Дудко М. А.
88 просмотров

• У грамадскіх месцах быць ветлівым і ўважлівым да дзяцей і дарослых, выконваць нормы маралі і этыкі. • Быць уважлівым і асцярожным на праезнай частцы дарогі, выконваць правілы дарожнага руху.
• У грамадскім транспарце быць уважлівым і асцярожным пры пасадцы і выхадзе, на прыпынках.
• Падчас гульняў выконваць правілы гульні, быць ветлівым.
• Не размаўляць са староннімі (незнаёмымі) людзьмі. Не рэагаваць на знакі ўвагі і загады незнаёмца. Нікуды не хадзіць са староннімі.
• Не гуляць у цёмных месцах, на звалках, будпляцоўках, пустках і ў закінутых будынках, побач з чыгункай і аўтамагістраллю. • Заўсёды паведамляць бацькам, куды ідзеш гуляць.
• Без суправаджэння дарослых і дазволу бацькоў не хадзіць да вадаёмаў (рэкам, азёрам, вадасховішчам) і ў лес, не з'язджаць у іншы населены пункт.
• Апранацца ў адпаведнасці з надвор'ем.
• Не дражніць і не гладзіць бездаглядных сабак і іншых жывёл.
• Знаходзячыся дома, быць уважлівым пры абыходжанні з вострымі, рэжучымі, колючымі прадметамі і электранагравальнымі прыборамі; не гуляць з запалкамі, запальнічкамі і да т.п. Пры выяўленні пажару як мага хутчэй пакінуць небяспечнае памяшканне, не марнуючы час на выратаванне маёмасці, апавясціць пра здарэнне дарослага, патэлефанаваць у пажарную ахову.
• Не гуляць паблізу слупоў ліній электраперадач, могуць знаходзіцца скінутыя моцным штармом правады, якія з'яўляюцца вельмі небяспечнымі. Калі няшчасны выпадак адбыўся, і нехта з дзяцей атрымаў удар токам, неабходна паклікаць на дапамогу дарослых або патэлефанаваць па нумары неадкладнай дапамогі 112.
• Пры выкарыстанні скутэраў, ровараў выконваць правілы дарожнага руху.
• Пры выкарыстанні ролікавых канькоў, скейтаў і самакат, памятаць, што праезная частка не прызначана для іх выкарыстання, катацца па тратуары.

! НЕАБХОДНА ЗАЎСЁДЫ ПАВЕДАМЛЯЦЬ БАЦЬКАМ АБ СВАЁМ МЕСТАЗНАХОДЖАННІ. 

Памятайце тэлефоны!

Служба МНС - 101. 

Міліцыя - 102.

Хуткая дапамога - 103.

                                                                                                                  Беражыце сваё жыццё!

                                                                                          Удалых канікул!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.