З Днём настаўніка!

Дата: 1 октября 2021 в 14:10, Обновлено 4 октября 2021 в 14:14
Автор: Дудко М. А.
112 просмотров

https://youtu.be/BEwGOrpqlK8

Паважаныя настаўнікі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка!

Прафесія педагога заўсёды была і застаецца адной з самых ганаровых і паважаных у грамадстве. Яна патрабуе не проста якаснай перадачы ведаў, але і асаблівых духоўных якасцей чалавека. Яе аснова — любоў да справы і да дзяцей.

У сэрцы кожнага з нас з часоў светлай школьнай пары настаўнік стаіць у адным шэрагу з самымі блізкімі людзьмі. З дзяцінства мы захоўваем удзячную памяць пра тых, хто навучыў нас самастойна думаць і прымаць рашэнні, дапамог раскрыць здольнасці і таленты, адкрыў нам дарогу ў краіну ведаў, новыя гарызонты навукі.

Асаблівай падзякі заслугоўваюць ветэраны, якія не толькі зрабілі велізарны ўклад у справу выхавання і навучання не аднаго пакалення дзяцей, але і перадалі свой бясцэнны вопыт і веды цяперашнім педагогам. 

Шаноўныя настаўнікі! Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і асабістага шчасця.  Няхай вучні заўсёды радуюць вас сваімі высокімі дасягненнямі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.