Акцыя "Моладзь за бяспеку"

Дата: 23 сентября 2020 в 14:28
Автор: Дудко М. А.
110 просмотров

           З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (далей – БМГАВП) і прафесіі выратавальніка-пажарнага з 21 верасня па 16 кастрычніка на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня адукацыі БМГАВП. Акцыя пройдзе ў 3 этапы.

           Першы этап ўяўляе сабой аказанне шэфскай дабрачыннай дапамогі ў розных бытавых пытаннях (устаноўка АПА, нарыхтоўка дроў, уборка тэрыторыі і г. д.) асобным катэгорыям грамадзян: ветэранам ВЯЛІКАЙ айчыннай вайны, адзінока пражываючым пенсіянерам і інвалідам

       Другі этап акцыі пройдзе сярод аматарскіх аб'яднанняў (клубаў, гурткоў) для людзей сталага ўзросту, дзе ўдзельнікаў акцыі чакае забаўляльныя конкурсы: "прыпеўкі бяспекі", "СуперСтар+ЮнСпас" і многае іншае.

       У рамках заключнага трэцяга этапу акцыі плануецца правядзенне мерапрыемстваў для навучэнцаў устаноў адукацыі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.