Акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!"

Дата: 15 ноября 2018 в 12:31
Автор: Дудко М. А.
 Штогод у Калінкавіцкім раёне адбываюцца дзясяткі пажараў па прычыне неасцярожнага звароту з агнём пры курэнні, нярэдка менавіта па гэтай прычыне на пажарах гінуць людзі. Толькі за мінулы перыяд 2018 года на тэрыторыі нашага раёна адбылося 6 пажараў, якія забралі жыцці 2 чалавек. З мэтай папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд з 12 па 30 лістапада будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Мерапрыемствы акцыі будуць праходзіць у чатыры этапы. У рамках акцыі актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных яшчэ раз нагадаюць жыхарам горада і раёна аб небяспецы курэння ў ложку.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.