Адукацыйны турызм

Дата: 1 марта 2024 в 10:04, Обновлено 28 февраля в 12:53

   

    Турызм — гэта не толькі рамантыка паходаў, прыгоды, а яшчэ і багатыя традыцыі. Ужо пачынаючы з другой паловы ХІХ стагоддзя тысячы беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат разам са сваімі педагогамі штогод адпраўляюцца ў падарожжы па родным краі, спазнаюць дзівосны свет турызму. Гэта турызм спартыўны, краязнаўчы. Адносна нядаўна ўзнік новы тэрмін — адукацыйны турызм. Ён ужо становіцца самастойным напрамкам, дынамічна развіваецца і дазваляе рэалізоўваць прынцыпы бесперапыннасці, даступнасці адукацыі. Галоўная мэта адукацыйнага турызму — набыццё новых ведаў, нагляднае замацаванне або пашырэнне вывучанага падчас вучэбных заняткаў матэрыялу.

Адукацыйны турызм – гэта сучасная педагагічная тэхналогія, накіраваная на пашырэнне кругагляду навучэнцаў, азнаямленне з культурай іншых краін і народаў, якая фарміруе ўяўленне аб звычаях, традыцыях, культурных каштоўнасцях сваёй краіны, роднага краю, садзейнічае інтэграцыі ў сусветную культуру, павышае якасць ведаў, навыкаў, уменняў, развівае здольнасці навучэнцаў.

                                       

Раздел создан в соответствии с Планом работы отдела   образования  Калинковичского райисполкома по развитию   образовательного туризма в     учреждениях образования района с   целью формирования личности,   способной  к активной и   эффективной жизнедеятельности в поликультурной     среде, обладающей развитым чувством понимания и уважения к историко-культурным ценностям, природному наследию страны.               

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.