22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Дата: 22 июня 2023 в 09:19
Автор: Дудко М. А.
72 просмотра

22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы войскі фашысцкай Германіі перайшлі мяжу Савецкага Саюза, парушыўшы дагавор аб ненападзе. Падзеі гэтага дня, пра які паэт Канстанцін Сіманаў пісаў "Той самы доўгі дзень у годзе нам выдаў агульную бяду на ўсіх, на ўсе чатыры гады ...", назаўжды змянілі гісторыю. З першых гадзін наша краіна стала арэнай найбуйных ваенных дзеянняў Вялікай Айчыннай. У той страшнай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга. - 22 чэрвеня з'яўляецца ў нашай краіне Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Шыічах прайшоў мітынг і ў 12:00 навучэнцы і педагогі далучыліся да Усебеларускай Хвіліны маўчання, каб ушанаваць памяць кожнага, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.