ШАГ 27 красавіка 2023 г.

Дата: 28 апреля 2023 в 10:05, Обновлено 29 апреля 2023 в 10:07
Автор: Дудко М. А.
57 просмотров

27 красавіка ў Шыіцкай школе адбылося паседжанне праекту ШАГ па тэме «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць» .

КРОК1 «МЫ Даведаемся». Навучэнцы праслухалі інфармацыю ў рамках інфармацыйных блокаў: "Беларусь - краіна шматвяковай і самабытнай культуры". "Беларусь - краіна таленавітых людзей".

КРОК2 «МЫ РАЗВАЖАЕМ». Навучэнцы абмеркавалі,  што ж складае нацыянальную культуру беларускага народа, чаму важна захаваць духоўныя каштоўнасці і традыцыі, сфарміраваныя на аснове гістарычнага вопыту многіх пакаленняў. Назвалі значныя аб'екты Рэспублікі Беларусь, якія ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.  

КРОК3  “МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ ” былі падведзены вынікі мерапрыемства. Кожны з нас, паважаючы духоўную сілу, зможа зберагчы і прымножыць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.