Акцыя "Дом без насілля"

Дата: 27 марта 2023 в 07:33
Автор: Дудко М. А.
84 просмотра

З 3 па 7 красавіка 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя “Дом без насілля” . Акцыя накіравана на вырашэнне праблем насілля ў сям'і і прыняцце дадатковых мер уздзеяння ў адносінах да асоб, якія ўчыняюць правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін.
У рамках акцыі праваахоўнікі правядуць індывідуальную прафілактычную работу з правапарушальнікамі і прымуць прэвентыўныя меры ў адносінах да грамадзян, якія ўчыняюць насілле ў сям'і. Будзе забяспечана растлумачэнне палажэнняў новага заканадаўства аб прафілактыцы дамашняга насілля, аказана кваліфікаваная дапамога пацярпелым. Па статыстыцы больш як 40 працэнтаў фактаў дамашняга насілля ўчынены непрацуючымі, як правіла, злоўжываючымі спіртнымі напіткамі грамадзянамі, на рахунку якіх не адно правапарушэнне. У некаторых выпадках ахвярамі становяцца дзеці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.