У прафілактыцы наркаманіі - асаблівая ўвага моладзі

Дата: 22 марта 2023 в 09:53, Обновлено 23 марта 2023 в 09:55
Автор: Дудко М. А.
77 просмотров

У прафілактыцы наркаманіі - асаблівая ўвага моладзі. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прыняў удзел у пасяджэнні Аршанскага райвыканкама. Абмяркоўвалася тэма супрацьдзеяння незаконнага абароту наркотыкаў. Іван Уладзіміравіч звярнуў увагу на неабходнасць сістэмнай работы ўсіх зацікаўленых па прафілактыцы наркаманіі, асабліва сярод школьнікаў і моладзі. Адзін з дзейсных кірункаў - ваенна-патрыятычныя клубы : - Гэта працуе па ўсёй рэспубліцы. Кіраўнікі адміністрацый самі звяртаюцца з просьбай аб іх адкрыцці ў раёнах. Дзеці, каб туды патрапіць, максімальна матываваныя: паляпшаецца іх паспяховасць у школе, падлеткі пачынаюць захапляцца спортам, ім некалі займацца супрацьпраўнай дзейнасцю ці яшчэ горш - ужываць наркотыкі.  Калі такія клубы ёсць, то трэба актыўна іх развіваць і падтрымліваць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.