15 студзеня 2023 г. Гомельскай вобласці 85 гадоў

Дата: 4 января 2023 в 15:57
Автор: Дудко М. А.
622 просмотра

Зусім хутка Гомельская вобласць адзначыць свой 85-ы дзень нараджэння.

Утворана Гомельская вобласць 15 студзеня 1938 года. Тады ж пастановай Урада СССР былі зацверджаны яе назва і афіцыйныя межы.

Паводле дадзеных археалагічных раскопак менавіта з Гомельскай вобласці пачынаецца гісторыя засялення беларускіх зямель. Тут былі выяўленыя стаянкі старажытных людзей Юравічы і Бердыж. Падобныя помнікі эпохі палеаліту захаваліся на тэрыторыі Беларусі толькі ў Гомельскай вобласці.

На працягу свайго існавання Гомельскія землі некалькі разоў мянялі палітычных уладальнікаў. У пачатку XIV стагоддзя тэрыторыі адышлі Вялікаму Княству Літоўскаму, затым – Рэчы Паспалітай. У сярэдзіне XVIII стагоддзя, пасля першага і другога падзелу Рэчы Паспалітай, Гомельшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.

Гомельскія прадпрыемствы былі хутка ўключаны ў эканамічную сістэму Расійскай імперыі. Гомель стаў вузлавой станцыяй чыгункі, злучала Прыбалтыку, Украіну, Расію.

У 1926 годзе Гомельская губерня была перададзена Беларускай ССР. У гады Другой сусветнай вайны тут засяродзіліся магутныя сілы партызанскага руху Беларусі, многія жыхары вобласці атрымалі званні герояў. З гэтым звязана вялікая колькасць ваенных помнікаў, размешчаных у гарадах краю.

Пасля Грамадзянскай вайны Гомельская губерня, у якую ўваходзілі 14 паветаў, знаходзілася ў складзе РСФСР. 6 снежня 1926 года пастановай Прэзідыума УЦВК Гомельская губерня была скасавана ў выніку далучэння да БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў.

У студзені 1938 на цяперашняй тэрыторыі ўтварыліся дзве вобласці: Гомельская – з цэнтрам у Гомелі і Палеская – з цэнтрам у Мазыры.

Гомельская вобласць уключала 14 раёнаў: Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Журавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Свяцілавіцкі, Церахоўскі, Уваравіцкі, Чачэрскі. У 1939 г. утвораны Стрэшынскі раён.

Палеская вобласць уключала 15 раёнаў: Брагінскі, Васілевіцкі, Глускі, Даманавіцкі, Ельскі, Жыткавіцкі, Камарынскі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Парыцкі, Петрыкаўскі, Тураўскі, Хойніцкі. У 1939 г. утвораны Акцябрскі і Калінкавіцкі раёны.

8 студзеня 1954 г. Палескую вобласць скасавалі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.