Абітурыент 2023

Дата: 29 декабря 2022 в 10:41, Обновлено 29 декабря 2022 в 10:48
Автор: Дудко М. А.
105 просмотров

Калінкавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе адбор кандыдатаў для паступлення ў 2023 годзе на следча-экспертны факультэт установы адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" з мэтай навучання ў інтарэсах Следчага камітэта.

Навучанне ажыццяўляецца ў вочнай форме па спецыяльнасці "Правазнаўства" са спецыялізацыяй "Судова-пракурорска-следчая дзейнасць". Пасля заканчэння навучання выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя "Юрыст". Тэрмін навучання складае 4 гады.

Для ўдзелу ў конкурсе на паступленне абітурыенты здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай або беларускай мове (на выбар), грамадазнаўству і замежнай мове. Абітурыенты, якія прайшлі па конкурсе, залічваюцца ў Акадэмію МУС у якасці курсантаў. Курсанты вучацца за кошт сродкаў бюджэту. Яны забяспечваюцца пражываннем, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем і грашовым забеспячэннем, памер якога залежыць ад іх паспяховасці. Пасля заканчэння Акадэміі МУС выпускнікі пераводзяцца для далейшага праходжання службы ў Следчы камітэт і прызначаюцца на пасады следчых з прысваеннем спецыяльнага звання "лейтэнант юстыцыі".

Выпускнікі Акадэміі МУС не падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, а перыяд навучання залічваецца ім у выслугу гадоў для наступнага назначэння пенсіі па падставах, прадугледжаных заканадаўствам для ваеннаслужачых і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый.

Каб стаць курсантам следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС і ў далейшым праходзіць службу ў Следчым камітэце неабходна да 1 красавіка 2023 года звярнуцца ў Калінкавіцкі раённы аддзел следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для праходжання сумоўя, атрымання даведкі-рэкамендацыі на паступленне і падрабязных растлумачэнняў аб парадку далейшых дзеянняў.

Дадаткова пытанні, якія датычацца паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС, можна ўдакладніць па наступных тэлефонах:

5-26-88 - начальнік Калінкавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Скоблік Руслан Рыгоравіч, вул.50 гадоў Кастрычніка, 26а;

(8-0232) 69-31-28 – вядучы спецыяліст упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці Літоўкін Мікалай Пятровіч, г. Гомель, вул. Савецкая, 34.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.