Рэспубліканскі конкурс "Візуальны вобраз II Гульняў краін СНД 2023"

Дата: 1 декабря 2022 в 08:50, Обновлено 8 декабря 2022 в 08:53
Автор: Дудко М. А.
87 просмотров

У 2023 годзе Рэспубліка Беларусь стане гаспадыняй II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У сувязі з гэтым Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўнай установай "Белспортзабеспячэнне" аб'яўляе аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу "Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь". Парадак арганізацыі і ўмовы правядзення конкурсу вызначаюцца Палажэннем аб конкурсе . У кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь ёсць унікальная магчымасць стаць часткай гэтай падзеі! Калі ты крэатыўны і поўны мноства ідэй, і табе споўнілася 16 гадоў ці ты з'яўляешся часткай вялікай і крэатыўнай кампаніі, тады ты смела можаш падаваць заяўку!Увасобі свае ідэі і атрымай прызнанне на міжнародным і рэспубліканскім узроўні, стварыўшы ўнікальны і вядомы вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023! Аб парадку арганізацыі і ўмовах правядзення конкурсу можна даведацца тут . @mst_gov_by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.