Мэты і задачы рэспубліканскай міжведамаснай акцыі «Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы» абмеркавалі на брыфінгу ў Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэце

Дата: 6 октября 2022 в 12:37, Обновлено 7 октября 2022 в 12:56
Автор: Дудко М. А.
80 просмотров

Мэты і задачы рэспубліканскай міжведамаснай акцыі «Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы» абмеркавалі на брыфінгу ў Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэцеПрафілактычныя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне з 20 па 30 верасня, каб яшчэ раз праінфармаваць непаўналетніх, іх бацькоў, педагогаў аб тым, да чаго можа прывесці неасцярожны крок у сферу наркабізнесу, з якога практычна няма шляху назад. Паводле слоў намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага гарвыканкама Аліны Кулакоўскай, акцыя ініцыіравана па рашэнню камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, паколькі, пачынаючы з 2020 года, назіраецца павелічэнне злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркотыкаў. Суб'екты прафілактыкі дзякуючы планамернай рабоце стрымліваюць гэты рост, і такія акцыі будуць праводзіцца, пакуль існуе праблема.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.