Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 13 марта 2023 в 10:55, Обновлено 14 марта 2023 в 11:59
Автор: Дудко М. А.
188 просмотров

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь -дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Беларусі згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года №157.
27 лютага 2022 г. на рэферэндуме былi прыняты змяненнi і дапаўненнi ў Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх зносін.

Канстытуцыя вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі.

Само свята нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у нейкай ступені з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ён няспынна развіваецца разам з грамадствам. І змены, якія ўносяцца ў яго, павінны пастаянна ўдасканальваць сістэму законаў дзяржавы, робячы яе максімальна набліжанай да рэалій жыцця кожнага грамадзяніна.

Канстытуцыя гарантуе нам свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага, усебаковага развіцця асобы. А дата ў яе гонар – гэта не толькі афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі, можам удзельнічаць ва ўсіх палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, што адбываюцца ў краіне.

Сёння дзейнічае Канстытуцыя, прынятая ў 1994 годзе. Яна змянялася і дапаўнялася па выніках рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў. Асноўныя змены закранулі структуры ўлады і паўнамоцтваў Прэзідэнта.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 са­кавіка 1994 года, пісалася на працягу чатырох гадоў — з 1990 па 1994-ты. Дакумент пачыналі яшчэ пад назвай «Канстытуцыя Беларускай ССР». Але гісторыя зрабіла свой круты віток. І дэпутаты прымалі ўжо Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Сёння Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай: законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.